Бягучае

правераная і актуальная інфармацыя пра стан пандэміі ў Беларусі

 


5-7 чэрвеня

✔ Государственное учреждение «Республиканский центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья» проводит лабораторное тестирование на инфекцию COVID-19 для граждан, выезжающих за пределы Республики Беларусь в страны, где требуется официальное подтверждение отсутствия инфекции COVID-19. Выезд официально подтверждается билетом на рейс либо другим документом.

Для забора материала и проведения исследований в кабинет

№ 114 по ул. Казинца, 50 представляются:

  • заявление;
  • копия паспорта (2 шт.), по которому будет осуществляться выезд;
  • копия билета либо другого документа подтверждающего выезд;
  • оплата.

Стоимость исследования для резидентов Республики Беларусь составляет 41,38 бел.руб., для нерезидентов – 56,63 бел.руб.

Прием документов и выписка счета на оплату осуществляется в кабинете № 114. Дополнительную информацию можно получить по телефону 8(017) 398 22 64.

Ознакомиться с публичным договором оказания медицинских, санитарно-эпидемиологических услуг на платной основе следует здесь.

Забор материала производится по предварительной записи.

Предварительная запись для забора материала осуществляется по телефону +375 29 184 71 81 в понедельник–пятницу с 14 00 до 1700.

✔ "Амаль палова насельніцтва краіны прайшла этап верхавіны заражэнняў каронавірусам" - паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан 5 чэрвеня падчас наведання Берасцескай вобласці.

✔ Еўрапейскі звяз плануе працягнуць закрыццё вонкавых межаў да канца чэрвеня. Але, па словах еўракамісара па ўнутраных справах Ільвы Юханссан, ЕЗ неабходна дамовіцца пра захады, каб у пачатку ліпеня адкрыць вонкавыя межы.

 


1-2 чэрвеня

✔ Па стане на 1 чэрвеня ў Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 43 403;
  • выздараўвеўшых: 18 776;
  • памерлых: 240;

То бок, паказнік смяротнасці выпадкаў застаецца 0,55% (такі самы паказнік у Ісландыі на этапе пераадолення пандэміі)


 


29-31 траўня

✔ Беларусь адна з пяці еўрапейскіх краін з найбольшай колькасцю зарэгістраваных выпадкаў інфікавання новым каронавірусам за апошнія два тыдні - паведамляе кіраўнік Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге.

Іншыя чатыры краіны з самай вялікай колькасцю: Расія, Вялікабрытанія, Турэччына і Італія.

✔ Дзевяць еўрадэпутатаў з Еўрапейскай народнай партыі звярнуліся да народу Беларусі з нагоды каронавіруса:

У рамках пакета Team Europe Беларусь таксама атрымае карысць ад рэгіянальнай праграмы ў памеры 30 млн еўра на медычныя прыборы і расходныя матэрыялы, а таксама ад праграмы салідарнасці Усходняга партнёрства ў памеры 10 млн еўра, прызначанай для дапамогі найбольш пацярпелым слаям насельніцтва. Яшчэ 11,3 млн еўра ўжо вылучана ў выглядзе невялікіх грантаў арганізацыям грамадзянскай супольнасці.

Існуюць таксама дадатковыя меры па змякчэнні сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі, у тым ліку рэгіянальная праграма падтрымкі ў памеры 120 млн еўра для забеспячэння ліквіднасці малога і сярэдняга бізнесу пасля пандэміі, паскарэння асваення існуючых крэдытных ліній і грантаў для МСП на суму 200 млн еўра ў мясцовай валюце, а таксама 500 млн еўра, даступных нашым суседзям, дзякуючы мабілізацыі асноўнага інструмента па зніжэнні рызык Еўрапейскага фонду ўстойлівага развіцця

- гаворыцца ў звароце.

✔ Як паведамляе Idea.Int, як мінімум 62 краіны і тэрыторыі перанеслі нацыянальныя або субнацыянальныя выбары ў сувязі з COVID-19. 

Як мінімум 26 краін і тэрыторый вырашылі правесці нацыянальныя або субнацыянальныя выбары згодна з першапачатковым планам.

✔ Па стане на 31 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 42 556;
  • выздараўвеўшых: 18 514;
  • памерлых: 235;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў: 0,55%.

 

28 траўня 

Як каронавірус і валанцёрства ўзмоцняць беларускае грамадства?

Мы ўсе захапляліся росквітам валанцёрства, грамадзянскай адказнасці і актывізмам ва Украіне ў 2013-2014 гады. Тады многія задаваліся пытаннем, а ці здольныя беларусы ў крызісныя моманты на такія ж зладжаныя дзеянні. Дык, можа, наш момант настаў?

Спікеры:

Андрэй Стрыжак, актывіст ініцыятывы BYCOVID19

Антаніна Бінецкая, СЕО InData Labs, актывістка ініцыятывы BYCOVID19

Мадэратар: Антон Раднянкоў, выканаўчы дырэктар Цэнтра новых ідэй

 


20-21 траўня

✔ 21 траўня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Па выніках размовы прэзідэнт канстатаваў, што "мы выйшлі на плато і бачым, што пайшлі на спад".

✔ Прадстаўніца СААЗ у Расіі Меліта Вуйновіч в эфіры тэлеканала "Россия 24" звярнула ўвагу на тое, што пандэмію "не удасца спыніць, пакуль яна не пройдзе па ўсіх кутках свету"

✔ Па стане на 21 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 33 371;
  • выздараўвеўшых: 12 057;
  • памерлых: 185;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў: 0,55%.

 


18-19 траўня

✔ З'явілася аналітычная справаздача з дыскусіі Экспертна-аналітычнага клуба "👑 COVID-19 у Беларусі: рэакцыі грамадства", што адбылася 13 траўня.

✔ Па стане на 19 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 31 508;
  • выздараўвеўшых: 10 620;
  • памерлых: 175;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,56%.

 


16-17 траўня

✔ Ужо даступны відэа-запіс з дыскусіі Экспертна-аналітычнага клуба  "👑 COVID-19 у Беларусі: рэакцыі грамадства", што адбылася 13 траўня. Неўзабаве з'явіцца і тэкставая версія.

✔ Даследніцкі цэнтр BEROC апублікаваў вынікі трэцяга апытання насельніцтва ў межах праекта "Ковіданоміка". Апытанне праводзілася сацыялагічным агенцтвам Satio 8-11 траўня. Вось некаторыя дадзеныя з апытання:

  • 66% апытаных прагназуюць пагаршэнне сітуацыі з эпідэміяй у Беларусі; 28% прагназуюць паляпшэнне; рэшта лічыць, што сітуацыя застанецца нязменнай;
  • 48,6% сказалі, што іх даход цягам апошняга месяца зменшыўся. 45,1% - што застаўся нязменным; у 3% ён павялічыўся. 

✔ Выйшаў артыкул у нямецкім тыднёвіку Zeit з каментаром аналітыка BISS Кацярыны Шмацінай - пра "народны карантын" у Беларусі, "самаізаляцыю і грамадзянскую актыўнасць (доступ у сеціве платны).

✔ Па стане на 17 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 29 650;
  • выздараўвеўшых: 9 932;
  • памерлых: 165;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,56%.

 


14-15 траўня

✔  Літва падоўжыла тэрміны абмежаванняў на перасячэнне мяжы з Беларусі да 31 траўня. Латвія - да 9 чэрвеня. Гэта азначае, што ў пазначаныя перыяды прыпынена афармленне замежных грамадзянаў для ўезду ў гэтыя краіны, за выключэннем: а) грузаперавозчыкаў, б) чальцоў сем'яў грамадзян гэтых краін; в) асобаў, са сталым відам на жыхарства; г) дыпламатаў і іх сем'яў; д) асобаў, што прыбываюць у гэтыя краіны па гуманітарных прычынах.

✔ Славенія стала першай краінай ЕЗ, якая абвесціла заканчэнне эпідэміі. Познім вечарам 14 траўня ўрад гэтай краіны афіцыйна аб'явіў, што эпідэмія ў краіне закончылася. Прыбываючыя з іншых краін ЕЗ не мусяць праходзіць карантын, за выключэннем тых, у каго назіраюцца выразныя сімптомы. Для асоб, што прыбываюць з па-за ЕЗ, надалей яшчэ абавязвае 14-дзённы карантын.

✔ Па стане на 15 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 27 730;
  • выздараўвеўшых: 8 807;
  • памерлых: 156;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,56%.

 


12-13 траўня

✔ Па стане на 13 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 25 825;
  • выздараўвеўшых: 7 711;
  • памерлых: 146;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,57%

✔ Дзеля зніжэння рызыкаў заражэння новым каронавірусам Беларуская чыгунка падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання ў цягніках да 15 чэрвеня. Схема палягае ў тым, што у купэ дазваляецца ехаць не больш, чым двум пасажырам, а ў плацкартных вагонах - не больш, чым тром у адным адсеку. 

✔ 13 траўня адбылося анлайн-паседжанне Экспертна-аналітычнага клуба на тэму "Covid-19 у Беларусі: рэакцыі грамадства", арганізаванае Прэс-Клубам, сайтам "Наше Мнение", BISS і маніторынгавай ініцыятывай"Belarus in Focus".

Свежыя сацыялагічныя дадзеныя наконт рэакцыі грамадства на пандэмію прадставіў Філіп Біканаў (сацыялагічнае агенцтва Satio). Пра грамадзянскія ініцыятывы, скіраваныя на дапамогу медыкам у барацьбе з пандэміяй распавёў Андрэй Стрыжак  (адзін з ініцыятараў #CovidBy); аб праблемах, з якімі сутыкнуўся бізнес у звязку з пандэміяй расказаў Павел Белавус (бізнесовец і каардынатар кампаніі "Годна").

Мадэравалі дыскусію Вадзім Мажэйка (BISS) і Антон Рулёў (BelarusInFocus/Прэс-клуб).

Неўзабаве з'явіцца тэкставая справаздача з паседжання і відэа-запіс дыскусіі - пра гэта дадаткова паведамім.


 

10-11 траўня

✔ Па стане на 11 траўня у Беларусі Міністэрствам здароўя зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 23 906;
  • выздараўвеўшых: 6 531;
  • памерлых: 135;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,56%

✔ Пачынаючы з 11 траўня, шэраг еўрапейскіх краін  паступова паслабляюць карантынныя меры:

  • у Францыі з гэтага дня пачнуць функцыянаваць дзіцячыя садочкі, пачатковыя школы і большасць прадпрыемстваў. Рэстараны пакуль што надалей будуць зачынены;
  • у Чэхіі амаль усё вяртаецца на свае месцы, уключна з рэстаранамі і цырульнямі. Выключэннем з'яўляюцца масавыя культурныя ці спартовыя мерапрыемствы - яны пакуль што надалей забаронены;
  • у той ці іншай ступені карантын паслаблены ў Бельгіі, Аўстрыі, Грэцыі, Нідэрландах, Швейцарыі, а таксама - хоць не ва ўсіх рэгіёнах - у Іспаніі.

✔ Прэс-сакратар Еўракамісіі Стэфан дэ Кеерсмакер заявіў, што Еўразвяз рыхтуецца да другой хвалі пандэміі, якая можа наступіць у сувязі з паслабленнем многімі краінамі-членамі карантынных мераў.

 

8-9 траўня

✔ Па стане на 9 траўня у Беларусі зафіксавана:

  • выпадкаў заражэння: 22 052;
  • выздараўвеўшых: 6 050;
  • памерлых: 126;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,57%

✔ Мінздароўя Беларусі і Рэспубліканскі практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій распачалі працу па нарыхтоўцы імуннай плазмы з антыцеламі да Covid-19. У сувязі з гэтым звяртаюцца з заклікам да ўсіх перахварэўшых на Covid-19, узяць удзел у данацыі плазмы. Як дапамагчы - інфармацыя тут

✔ Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджвае аб новых схемах махлярства на фоне Covid-19. Махляры хутка навучыліся маніпуляваць новымі фобіямі. Чаго варта асцерагацца асаблівым чынам - больш даведацца можна тут


 

6-7 траўня

На стане на 7 траўня ў Беларусі зафіксавана: 

  • выпадкаў заражэння SARS-CoV-2: 20 168; 
  • выздараўвеўшых: 5 067; 
  • памерлых: 116;
  • паказнік смяротнасці выпадкаў (ПСВ): 0,58%.

Для параўнання -

у Расіі: 

  • выпадкаў заражэння: 177 тыс.; 
  • выздараўвеўшых: 23 803; 
  • памерлых: 1 625;
  • ПСВ: 0,92%.

у Літве: 

  • выпадкаў заражэння: 1 428; 
  • выздараўвеўшых: 718; 
  • памерлых: 48;
  • ПСВ: 3,36%.

у Польшчы: 

  • выпадкаў заражэння: 14 740; 
  • выздараўвеўшых: 4 655; 
  • памерлых: 733;
  • ПСВ: 4,97%.

у Ісландыі: 

  • выпадкаў заражэння: 1 799; 
  • выздараўвеўшых: 1 750; 
  • памерлых: 10;
  • ПСВ: 0,56%.

па ўсім свеце: 

  • выпадкаў заражэння: 3,76 млн; 
  • выздараўвеўшых: 1,25 млн; 
  • памерлых: 264 тыс. 
  • ПСВ: 7,02%.

Крыніцы: Мінздароўя РБ, Worldometers

 

Падпішыся на рассылку