Аналіз

Маніторынг навуковых артыкулаў па Covid19, аналіз стратэгій барацьбы з пандэміяй, ацэнка рызыкаў

апошняе абнаўленне: 10.06.2020

Як дапамагчы?

Далучайцеся да нашага праекта, а таксама да ініцыятыў па пераадоленні пандэміі

Карысныя спасылкі

Падборка карысных артыкулаў і інфармацыйных рэсурсаў на тэму пандэміі


 

Чаму мы скасавалі раздзелы "Бягучае" і "Рэкамендацыі"?

З улікам таго,  што некаторыя СМІ або маніторынгавыя праекты рэгулярна публікуюць правераную і актуальную інфармацыю пра стан пандэміі ў Беларусі і свеце (гл. Tut.by, CovidEconomy, CovidMonitor BY), мы вырашылі не дубляваць і адмовіцца ад вядзення раздзела "Бягучае", а засяродзіцца ў большай ступені на асноўных задачах CovidResearch: аналітыцы і спрыянні гарызантальнай салідарнасці.

Рэкамендацыі мы вырашылі публікаваць унутры аналітычна-даследчыцкіх матэрыялаў, паколькі іх важна бачыць у кантэксце іншых складнікаў аналізу/даследавання.

 

.

 

Аб праекце

У адказ на этычныя і грамадска-палітычныя выклікі, спароджаныя імклівым распаўсюдам віруса SARS-CoV-2, каманда BISS запусціла адмысловы праект "Covid19. Аптымальныя рашэнні ў сітуацыі непрадказальнасці".

Мэты праекта наступныя: 1) аналіз розных стратэгій барацьбы з каронавіруснай пандэміяй, 2) ацэнка кароткатэрміновых і доўгатэрміновых рызыкаў гэтых стратэгій; 3) выпрацоўка практычных рэкамендацый; 4) спрыянне гарызантальнай салідарнасці ў пераадоленні наступстваў пандэміі. 

У галоўным фокусе знаходзіцца сітуацыя ў Беларусі, але аналізуем яе з улікам глабальнага кантэксту.

 

Падпішыся на рассылку

 

Нашы эксперты

Андрэй Вітушка

Запрошаны эксперт BISS. Лекар-рэаніматолаг. Кандыдат медычных навук. Магістр паліталогіі. Даследчыя інтарэсы: палітыка ў абшары аховы здароўя, сацыяльныя праблемы медыцыны.

Кантакт: andrej.vitushka@gmail.com

Андрэй Лаўрухін

Старэйшы аналітык BISS. Кандыдат філасофскіх навук. Дацэнт кафедры сацыялогіі НДУ - Вышэйшай школы эканомікі (С-Пецярбург). Даследчыя інтарэсы: адукацыйная палітыка, інавацыі, чалавечы капітал.

Кантакт: alavruhin@gmail.com

Вадзім Мажэйка

Аналітык BISS. Кандыдат культуралогіі, магістар менеджменту. Дацэнт БДУ ФК. Даследчыя інтарэсы: СМІ, сацсеткі, культурная дыпламатыя, дзяржаўнае кіраванне

Кантакт: mojeiko@belinstitute.com

Пётр Рудкоўскі

Дырэктар BISS. Кандыдат філасофскіх навук. Сфера даследчых інтарэсаў: каштоўнасныя трансфармацыі, аналіз рызыкаў, крытычнае мысленне.

Кантакт: rudkouski@belinstitute.com

 

Напішыце нам